» » » Лявон Вольскі выдаў дэбютны сольны альбом, які распаўсюджваецца цалкам бясплатна

Лявон Вольскі выдаў дэбютны сольны альбом, які распаўсюджваецца цалкам бясплатна

Альбом складаецца з 10 песень, вытрыманых у стылістыцы арт-брутал і трэш-шансон. У якасці бонуса на сайце таксама можна спампаваць трэш-відэа “Эўравізія”. “Я сам не ведаю, чаго ў гэтым альбоме больш - чорнага гумару ці музыкі”, - прызнаецца Лявон Вольскі.

Як усё рабілася

Ідэя альбому з’явілася ўвосень 2006. “Я недзе прачытаў пра тое, як нейкі дэпутат прапанаваў стэрылізаваць бамжоў, алкаголікаў і злосных аліментшчыкаў, - распавядае Лявон. - Адразу нарадзілася песня “Дэпутаты”. Яна і дала ідэю - зрабіць гэткі брутальны трэш-шансон-праект”.

Астатнія песні з’явіліся вельмі хутка. Ужо ўвесну 2007 альбом быў запісаны, а летам - зведзены. Апошняй кропкай у падрыхтоўцы стаў кліп “Эўравізія”, зняты ў лістападзе 2007. Ён жа стаў першым крокам у прамоцыі дыску - прэм’ера гэтага трэш-відэа адбылася 1 красавіка. За два тыдні яго паглядзела больш за 5 тысяч інтэрнэт-карыстальнікаў.

Музычны бок

“Куплеты і прыпевы” - гіпермінімалістычны і гіперканцэптуальны праект. Амаль увесь ён зроблены Лявонам Вольскім на культавым старым сінтэзатары Kurzweil, за выняткам некалькіх партый, выкананых на гітары Паўлам Трацяком.

“Я хацеў, каб аранжыроўкі максімальна адпавядалі канцэпцыі, - гаворыць Вольскі. - Таму што, на мой погляд, галоўнае ў гэтых песнях не музыка, якая грае даволі фармальную ролю, а менавіта тэкст і сама аура. У пэўным сэнсе гэта нават не “песні”, а менавіта “куплеты і прыпевы”. Таму так і завецца альбом”.

Лірыка

“Куплеты і прыпевы” - гэта сатырычныя замалёўкі на мяжы рэчаіснасці і брутальнай фантазіі. Іх “лірычныя” героі ўзятыя з рэальнага жыцця - алкаголікі і оперныя спявачкі, дэпутаты і палітычныя каментатары, эстрадныя зоркі і памежныя кантрабандысты. Адзіны міфічны герой гэтага дыску - жыдамасоны.

“Жыдамасоны, як прычына ўсіх праблемаў у жыцці грамадства, - гэта бадай адзін з найбольш вялікіх гістарычных міфаў, які быў прыдуманы на пачатку 20-га стагоддзя ў царскай Расіі і з таго часу шмат выкарыстоўваўся нават у часы СССР, - тлумачыць Лявон. - Насамрэч добра вядома, што габрэяў сярод масонаў было не больш за рускіх і прадстаўнікоў іншых нацый. Зараз гэтага міфа ўжо няма, але традыцыі абвінавачваць у сваіх праблемах усіх, акрамя сябе, на жаль, засталіся. Менавіта пра гэта і песня”.

P. S. Альбом атрымаўся брутальны і жорсткі з аднаго боку, тэатральны і гумарыстычны з другога. Шмат хто скажа, што ён абсурдны, і Лявон Вольскі першы пагадзіцца з гэтым. “Так, ён абсурдны. Такі ж абсурдны, як наша жыццё! Толькі на мастацкі лад”, - усміхаецца спявак.


ДРУГИЕ НОВОСТИ

Комментарии

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
САМОЕ ЧИТАЕМОЕ / КОММЕНТИРУЕМОЕ
  1. Предсерийный электромобиль "Атом" впервые проехал по улицам Москвы
  2. Android-смартфоны защитят от взлома через USB
  3. Расчетно-кассовое обслуживание юридических лиц: важный инструмент для эффективного бизнеса
  4. Для iPhone разработают уникальный процессор
  5. «Автотор» запускает новую автомобильную марку Eonyx
  6. Клинкерная керамическая плитка для фасада: преимущества и особенности
  7. Как правильно выбрать автобетононасос для строительных работ?
  8. Медленно движущуюся точку назвали кандидатом в Девятую планету
  9. У новой Toyota Camry XV80 появилась «черная» спортверсия
  10. Skype официально прекратил свою работу
Галерея