» » » » Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Ламаць — не будаваць, душа не баліць

Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Ламаць — не будаваць, душа не баліць

Са словаў спадара Нікіціна, калі браць нават сярэднюю ацэнку карупцыйнага складніка ў 17% (згодна з ацэнкай міжнародных арганізацый, хабар у будаўніцтве вагаецца ў памерах ад 5 да 30%), можна канстатаваць, што, напрыклад, толькі за 2010 год у нашай краіне каля 730 мільярдаў рублёў бюджэтных грошай выведзены ў нелегальны абарот. А гэта ж крыху перавышае нават агульны кошт такога аб'екта, як «Мінск-Арэна», або роўны кошту 60 тыпавых панэльных дамоў у Мінску...

Па сцвярджэннях беларускіх уладаў, у нашай краіне надаецца належная ўвага развіццю сферы будаўніцтва, асабліва ў сельскай мясцовасці. З мэтай стварэння ўмоваў для прыярытэтнага сацыяльна-эканамічнага развіцця сяла, павышэння эфектыўнасці работы аграпрамысловага сектару кіраўніцтвам краіны зацверджана Дзяржаўная праграма ўстойлівага развіцця сяла на 2011-2015 гады. Усяго ў гэты перыяд у краіне з мэтай павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай галіны павінна быць рэалізавана ажно 16 разнастайных праграм, пад выкананне якіх з дзяржбюджэту рэспублікі выдзяляюцца мільярды рублёў.

Згодна з Дзяржпраграмай развіцця сяла, ў сельскай мясцовасці за пяцігодку плануецца будаўніцтва 20 тысяч жылых дамоў і кватэр для працаўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці. У разрэзе абласцей планы выглядаюць наступным чынам: Брэсцкая — 4 тысячы, Віцебская — 2,7 тысячы, Гомельская — 4,25 тысячы, Гродзенская — 2,6 тысячы, Мінская — 4,2 тысячы, Магілёўская — 2,3 тысячы. За 2011-2015 гады плануецца капітальна адрамантаваць 184,9 тысяч кв.м. жылога фонду, размешчанага ў сельскай мясцовасці. На будаўніцтва, рамонт, мадэрнізацыю вытворчых аб’ектаў аграпрамысловага комплексу пад гарантыі аблвыканкамаў беларускімі банкамі толькі ў 2011 годзе былі выдзелены крэдыты ў памеры 582,6 мільярда рублёў. У тым ліку для Брэсцкай вобласці — 103,1 мільярда, Віцебскай — 132,4, Гомельскай — 54,6, Гродзенскай — 37,1, Мінскай — 50,2 мільярда. А львіная доля крэдытаў, у памеры 205,2 мільярда рублёў, выдзелены для Магілёўскай вобласці.

Падобная тэндэнцыя ў краіне назіралася і ў папярэднія пяцігодкі. Так, напрыклад, для будаўніцтва жылля на сяле ў 2005-2010 гадах было выдаткавана 2966,7 мільярда рублёў. А на добраўпарадкаванне, рамонт жылога фонду, аснашчэнне вытворчых баз ЖКГ — 709,1 мільярда.

Выдзеленыя за мінулыя гады фінансавыя сродкі па сваіх памерах павінны былі ўжо забяспечыць прыстойнае добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў і значна ўмацаваць вытворчую базу сельгаспрадпрыемстваў.

Але, на жаль, увачавідкі мы назіраем адваротную карціну, і асабліва — на Магілёўшчыне. Каб зразумець сапраўдны стан сучаснай беларускай вёскі, дастаткова звярнуць увагу на сітуацыю ў сельскіх населеных пунктах, размешчаных уздоўж некаторых аўтадарог, не кажучы ўжо аб тых, да якіх няма нават сучаснага праезду.

Своеасаблівым помнікам “клопату” беларускіх уладаў аб вяскоўцах, напрыклад, стала вёска Прыгані Круглянскага раёну, размешчаная ўздоўж аўтадарогі Бялынічы — Шклоў. За апошнія паўтара дзесятка год яна дайшла да такога стану, што творчым калектывам “Беларусьфільма” можна здымаць у ёй сюжэты аб падзеях часоў другой сусветнай вайны.

Ды і ў кожным раёне знойдзецца не па аднаму населенаму пункту, падобнаму на Прыгань. І гэта вёскі, якіх не зачапіла чорнае крыло Чарнобыльскай трагедыі.

Не выдзяляецца тут у лепшы бок сярод іншых і Шклоўскі раён, якому ў плане фінансавання ў апошнія гады надаецца асаблівая ўвага. Варта зазірнуць у вёску Славені, размешчаную непадалёк ад аўтатрасы Санкт-Пецярбург — Адэса, на мяжы з Аршанскім раёнам, дзе каля двух дзесяткаў год своеасаблівым помнікам стаіць недабудаваны 5-павярховы шматкватэрны дом. Ды і яшчэ некалькі шматпавярховікаў праз 2-3 гады застануцца без жыхароў, бо там у неспрыяльных умовах людзі жывуць ужо па некалькі год. Таму пры малейшай магчымасці яны разбягаюцца адтуль хто куды.

Непадалёку ад Славеняў, уздоўж той жа аўтатрасы Санкт-Пецярбург — Адэса, знаходзіцца і знакамітая на ўсю краіну вёска Гарадзец, дзе некаторы час у якасці дырэктара саўгаса працаваў Аляксандр Лукашэнка. Там можна пабачыць цікавую карціну, як побач з шыкоўнымі катэджамі ўжо на працягу больш дзесятка год зіяе пустымі вокнамі, нібы байніцамі, напалову разбураны двухпавярховы 16-кватэрны жылы дом.

Яшчэ цікавей выглядае жывёлагадоўчы комплекс уздоўж аўтадарогі Магілёў — Шклоў, непадалёку ад вёскі Дабрэйка Шклоўскага раёну, здадзены ў эксплуатацыю ў 2011 годзе. Ён дагэтуль не эксплуатуецца. А праблема ўся ў тым, што сродкі ў памеры 17 мільярдаў рублёў, выдзеленныя на закупку пагалоўя буйной рагатай жывёлы для запаўнення гэтага комплекса, зніклі са Шклоўскага раёну ў невядомым напрамку. Ды такім чынам, што на працягу ўжо некалькіх месяцаў беларускія следчыя не могуць знайсці нават іх следу.

Арыгінальна выглядае і падыход шклоўскіх чыноўнікаў да расходвання сродкаў, прадназначаных для рамонта аб’ектаў вытворчай базы сельгаспрадпрыемстваў. Да нядаўняга часу ў вёсцы Аўчыненкі, што каля аўтадарогі Бялынічы — Шклоў, стаяў дабротны двухпавярховы будынак млына. Тры гады таму мясцовыя ўлады яго адрамантавалі і нават стылізавалі пад “вятрак”, прымацаваўшы крылы. Аб знакамітым млыне і млынару, які працаваў у ім, пісалі ў свой час газеты. Марыў пабываць на гэтым млыне , як пісала шклоўская раённая газета “Ударны фронт” ад 26 кастрычніка 1994 года, і першы Прэзідэнт Беларусі. Але калі да гэтай пары ён там не пабываў, то марам яго ўжо і не збыцца... У красавіку 2012 года млын разбурылі. Падкрэслю: разбурылі пасля таго, як сродкі былі ўкладзеныя ў рамонт гэтага будынка. Разбурылі нягледзячы на тое, што яго можна было выкарыстоўваць калі не па прамому прызначэнню, то, напрыклад, пры пераабсталяванні пад установу прыдарожнага сэрвісу або для нейкіх іншых мэт.

Адным слова, ламаць — не будаваць, душа не баліць (калі гэта не сваё ўласнае).

А сваё ўласнае чыноўнікі ўмеюць і берагчы, і памнажаць. І толькі дзіву можна давацца, як яны пры заробку каля 500 даляраў у месяц за 5-10 год узводзяць асабнякі коштам у сотні тысяч даляраў, ствараюць разгалінаваны сямейны бізнэс... Відаць, бедалагі, усё жыццё эканомяць ва ўсім, з голаду пухнуць. І зноўку тут наперадзе тыя, хто прайшоў праз Шклоўскі райвыканкам. Геаграфія будаўніцтва іх уласных аб’ектаў ахоплівае не толькі Шклоў, а і Магілёў, Мінск, іншыя рэгіёны краіны...

Можа, начальнік ГУБЭЗ МУС пры вызначэнні сярэдняга карупцыйнага складніка ў памеры 17% проста памыліўся?

Спадар Нікіцін, відаць, гэты паказчык вам неабходна пералічыць, бо інакш атрымліваецца, насуперак відачовнаму, што міжнародныя стандарты на Беларусі не дзейнічаюць.

naviny.by


ДРУГИЕ НОВОСТИ

Комментарии

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
САМОЕ ЧИТАЕМОЕ / КОММЕНТИРУЕМОЕ
  1. Открыт новый вид квантовой запутанности: фотоны «запоминают» структуру атомов
  2. Tesla вновь оснащает Model S и Model X обычным рулем вместо штурвала
  3. В России начались продажи новых кроссоверов Samsung QM6
  4. Астрономы открыли 8 звезд с температурой в 20 раз больше, чем у Солнца
  5. Долой провода: удививший CES 2023 телевизор Displace показали со всех сторон
  6. Физики научились управлять двумя квантовыми источниками света одновременно
  7. Переоценена роль гормона окситоцина
  8. VR-гарнитура Apple заменит iPhone
  9. Арина Соболенко выиграла Australian Open
  10. Apple представила новое поколение MacBook Pro и Mac mini
Как работать на себя с 2023 года? Вот что рассказали в МНС
Как работать на себя с 2023 года? Вот что рассказали в МНС
В Министерстве по налогам и сборам сообщили, что сейчас готовится проект постановления правительства и там будет определен Читать далее
Что изменится для белорусов в июле
Что изменится для белорусов в июле
Традиционно в середине июля белорусам предстоит пережить множество нововведений, изменений и дополнений. Читать далее
Все новости
Галерея